У Беластоку прадставілі дапаможнік па грамадзянскай журналістыцы для актывістаў «залатога веку»



У беластоцкім НеТэатры праходзіць канферэнцыя «Інклюзіўная камунікацыя».

Цэнтр увагі сходу сканцэнтраваўся вакол дапаможніка пад назвай «Грамадзянская журналістыка і методыкі журналістыкі ў адукацыі людзей сталага ўзросту», які мяркуецца для шырокага ўжытку не толькі ў Польшчы, але і па ўсёй Еўропе.

Кажа апякун праекта ад Праграмы адукацыі дарослых Erasmus+ Войцех Завадзскі:

Эфект праекту ў справе актывізацыі грамадзян на Падляшшы адзначыла вядоўца канферэнцыі Ілона Карпюк:

Рэдакцыя “Падляшскага пенсіянера” – гэта месца як прыклад для еўрапейскіх арганізацый. Зараз працуе каля 40 асобаў. З моманту нулявога досведу дайсці да моманту, калі ствараеш сур’ёзную рэдакцыю і займаешся журналістыкай. І мы зараз у такім гістарычным моманце, што ў гэтым адрэзку зямлі ў Еўропе, у Заходняй Еўропе колькасць пенсіянераў павышаецца. І нашым абавязкам сярэдняга ці малодшага пакалення з’яўляецца адказ на іх патрэбы.

Удзельнікі канферэнцыі «Інклюзіўная камунікацыя» ў Беластоку атрымалі асобнікі дапаможніка па асновах журналісцкай працы, абмеркавалі працу ў камандзе і алгарытмы грамадзянскай актыўнасці на месцах.

Беларускае Радыё Рацыя