У Беластоку прадставілі кнігу пра вынікі адукацыі дзеяцей-мігрантаў і ідэальную школу для іх
Беластоцкі аддзел Польскага педагагічнага таварыства зладзіў на факультэце педагагічных навук Універсітэта Беластока сустрэчу з даследчыцай адукацыі мігрантаў у школах Ганнай Млынарчук-Сакалоўскай пад назвай «Пачуць голас дзяцей і моладзі з асяроддзя вымушаных мігрантаў».

Пра галоўную выснову сваёй навуковай працы распавяла сама аўтар, доктар Ганна Млынарчук-Сакалоўская:
– На базе нашых размоў паўстала мадэль нашай „Школы адчувальнай да іншых” і таксама інструменты, якія дапамагаюць у працы настаўнікам і дазваляюць улічваць галасы вучняў. „Школа адчувальная да іншых” сістэматычна дыягназуе патрэбы вучняў, вызначае, што яны патрабуюць, якія маюць цяжкасці, як падтрымліваць вучняў-мігрантаў.
Адпаведна кніга Ганны Млынарчук-Сакалоўскай «Штодзённае жыццё польскіх школ з пункту гледжання дзяцей і моладзі з асяроддзя вымушаных мігрантаў» перамагла у конкурсе Польскага педагагічнага таварыства на лепшую манаграфію. Навуковая праца ўвабрала ў сябе перадавы вопыт працы аўтара з дзецьмі з Украіны і Чачэніі, якую вучацца ў беластоцкіх школах.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
