У Беластоку прадставілі рапарт пра становішча Беларусі на фоне вайны
У Беластоцкім універсітэце аналітычная група „Беларусь у рэгіёне” прадставіла 6-ы па ліку рапарт з серыі ўсходніх даследаванняў пад назвай «Беларусь і яе выбар: палітыка, эканоміка і грамадства ў цені вайны».
Урачыста адкрыў прэзентацыю дэкан факультэта гісторыі і міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэту Томаш Мойсік:
-Галоўнае, што б я хацеў сказаць з усіх сутрэч з прэзентацыі рапарту і дыскусій пра выбары ў Беларусі, гэта пра групу даследчыкаў, якія цягам некалькіх гадоў займаюцца Беларуссю, маюць выдатныя публікацыі. Па-другое, Беласток з’яўляецца належным месцам для дыскусіі пра Беларусь. Чаму мы хочам дапамагаць Беларусі? Бо сям’і трэба дапамагаць.
Сваімі ўражаннямі ад падрыхтаванага рапарту падзяліліся сакратар аналітычнай групы „Беларусь у рэгіёне” Максім Руст і прафесар Яўген Мірановіч:
-Гэта адная з першых працаў, якая займаецца комплексна менавіта Беларуссю ва ўмовах вайны. Праца над рапартам мела шмат кірункаў, якія мы стараліся ўзяць пад увагу і прааналізаваць. Гэта даволі цяжка, таму што мы размаўляем пра падзею, якая пастаянна змяняецца.
Рапарт «Беларусь і яе выбар: палітыка, эканоміка і грамадства ў цені вайны» утрымлівае актульны зрэз грамадска-эканамічнага становішча як унутры Беларусі, так і вонкавыя сувязі з Расеяй і Украінай, а таксама прагнозы далейшага развіцця краіны. Даследчая група плануе ў бліжэйшы час зрабіць тэкст рапарта агульнадаступным.
-
На фота: Аляксандр Шаўчэнка
-
На фота: Павел Усаў
-
На фота: Максім Руст
-
На фота: Яўген Мірановіч
Беларускае Радыё Рацыя