У Беластоку прадставяць беларускага Трыстана



Беларускамоўнай версіі легенды пра Трыстана і яе перакладу на польскую мову будзе прысвечана сустрэча ў «Ксёнжніцы Падляскай». Яе госцем будзе прафесар Лілія Цітко.

Кажа супрацоўнік «Ксёнжніцы Падляскай» Юстына Саўчук:

Гэта мовазнаўца з Універсітэта ў Беластоку, якая ўзяла прыклад з беларускай версіі легенды пра Трыстана. Гэта найкаштоўнейшы фрагмент рукапісу, які знаходзіцца ў бібліятэцы Рачыньскіх у Познані. І, насамрэч, гэта настолькі важны тэкст, што ў 2014 годзе ён быў унесены ў Польскі нацыянальны спіс праграмы ЮНЭСКА «Памяць свету».

Сустрэча з прафесарам Ліліяй Цітко ў «Ксёнжніцы Падляскай» пачнецца 22 мая а 17.00.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток