У Беластоку прагучала „Хвіліна крыку для Беларусі”
У межах Дзён сучаснага мастацтва ў Беластоку быў прадэманстраваны відэа-перформанс беларускай мастачкі Яны Шостак.
Пра тое, наколькі „Хвіліна крыку для Беларусі” адгукаецца ў жыхароў Беластоку, распавяла дырэктар Беластоцкага культурнага цэнтру Гражына Дваракоўская:
– Я думаю, што вельмі рэзануе, тым больш што Падляшша адрозніваецца вялікай колькасцю мясцовых беларусаў. Думаю, што для іх гэта надзвычай важна. У нас таксама ёсць асяродак грамадзян Беларусі, якія вельмі актыўныя. Маем таксама становішча на мяжы, якую перасякаюць не мігранты з розных краін, а таксама асобы, якія ўцякаюць ад рэжыму Лукашэнкі.
Перформансы, лекцыі і выстаўкі будуць адбывацца ў розных частках горада да 28 траўня ўключна. Магістральнай тэмай мерапрыемстваў стане асэнсаванне заботы і яе выключнай ролі ў сучасным грамадстве.
Беларускае Радыё Рацыя