У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю



Беларускі дом у Варшаве праводзіць Марафон салідарнасці і падтрымкі з палітвязнямі ў Беларусі. Паштоўкі рэпрэсаваным былі ўжо падпісаныя ў Варшаве.

Зараз сваю салідарнасць выказвалі жыхары Беластока, кажа кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк:

– У Беластоку пражывае вялікая беларуская меншасць. Тут таксама з кожным годам павялічваецца колькасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія прыехалі сюды альбо вучыцца, альбо працаваць. Беласток – горад прыязны беларусам у Польшчы. І трэба, каб тыя, хто зараз знаходзіцца ў вязніцах, адчувалі не толькі падтрымку дыяспары, беларускай меншасці, а таксама суседняга польскага народа, які з’яўляецца народам салідарнасці.

Перадвыбарчыя рэпрэсіі былі асуджаныя краінамі Еўрапейскага Звяза, Вялікабрытаніяй, ЗША і Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток