У Беластоку прайшла акцыя супраць супрацы IKEA з рэжымам Лукашэнкі



У Беластоку 18 верасня на вуліцы Прадукцыйнай прайшла акцыя супраць супрацы вядомай па ўсім свеце шведскай кампаніі IKEA з рэжымам Лукашэнкі. Рытэйлер ІКЕА не мае гандлёвых прадстаўніцтваў па продажы сваёй прадукцыі ў Беларусі, аднак мае з тузін падрадных прадпрыемстваў і арганізацый, якія ствараюць неабходныя тавары і камплектуючыя для прадстаўніцтваў ІКЕА суседніх краін. Акрамя гэтага Беларусь прадае драўніну для патрэбаў ІКЕА, што паводле статыстычных дадзеных уносіць сваю долю ў павелічэнне высечкі беларускіх лясоў, што непакоіць эколагаў краіны.

Нягледзячы на дождж, акцыя сабрала амаль 30 чалавек, якія пратэставалі супраць такой эканамічнай супрацы ведамай фірмы з дыктарскім рэжымам. На акцыі-перформансе прысутнічаў і сам „Лукашэнка”. Удзельнікі акцыі інфармавалі мінакоў і праезных пра сутнасць і ганебнасць такой эканамічнай супрацы для знакамітага брэнду. Акцыя праходзіла непадалёк прадстаўніцтва і пункту выдавання тавараў ІKEA.

12 асноўных пастаўшчыкоў ІKEA з Беларусі:

1. „Mogotex”

2. „Івацэвічдрэў”

3. „Ольса”

4. „FanDok”

5. „Mebelain”

6. „Мінскі мэблевы цэнтр” „Мінскі мэблевы цэнтр” (СП ММЦ). (dmis.ru) у горадзе Маладзечна www.spmmz.com (беларуска-нямецкая кампанія)

7. „Сіняўская мэблевая фабрыка”-супольная беларуска-польская кампанія, заснаваная на базе „Барысаўдрэва”. Заснавальнікамі сталі „Барысаўдрэў” з групы „Беллесбумпрам” і польская кампанія „Новыя Кароны”, якая прадстаўляе групу „Полікат”.

8. Група „Беллесбумпрам” (Светлагорскі цэлюлозны камбінат) Канцэрн ў які ўваходзяць каля 50 фірмаў.

9. Група Gabi (Gabi-Bel) і Shinaka Mebel Bel (Шынака Мебель Бел) (Польшча) пабудуюць новы завод у горадзе Смаргонь, Беларусь. 10. „Swoods Export” у горадзе Барысаве (злучэнне з VMG Industry group, пабудуе новы завод у 2022 годзе ў Барысаве)

11. „VMG Industri” (https://vmg.eu/ru) горад Магілёў (пабудуе новы завод у Віцебску)

12. „Луч”. Прыватная кампанія з 80% швейцарскага капіталу

Беларускае Радыё Рацыя