У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Чарговая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшла ў Беластоку. Суарганізавалі яе з патрэбы сэрца беларускія грамадзяне, якія жывуць зараз у Беластоку.
Акцыя прайшла перад Консульствам Беларусі па вуліцы Электрычнай у Беластоку:
– Заклікаю ўсіх беларусаў, якія жывуць па ўсёй Польшчы, звяртайцеся ў свае мясцовыя адміністрацыі, выходзьце з плакатамі ў людныя месцы.
– У Беларусі ёсць парадак, але няма дэмакратыі.
– Ніхто не хоча сур’ёзных супрацьстаянняў. Усе хочуць мірных пераменаў. Проста пара ўжо мяняць адносіны ўлады да свайго народа.
– Спадзяёмся, што ў гэтым годзе ўсё ж такі штосьці зменіцца.
У пятніцу пасля поўдня таксама перад Консульствам Беларусі пройдзе чарговая акцыя.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток