У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку польскай меншасці (абноўлена)
У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку польскай меншасці ў Беларусі.
Кажа суарганізатар акцыі і чалец Магілёўскага філіі саюзу палякаў Антон Касцоў:
– У чарговы раз мы сёння збіраемся, каб заклікаць Еўропу і Польшчу больш канкрэтна рэагаваць на сітуацыю. Рэпрэсіі ідуць не толькі ў дачыненні да беларусаў, але таксама да польскай меншасці. Гэта агульная праблема, гэта галоўнае і мы яшчэ раз гэта падкрэсліваем. Узмацніліся рэпрэсіі агулам у дачыненні да грамадскасці, да незалежных рухаў і арганізацый, але таксама і да „Саюза палякаў на Беларусі”.
У акцыі прынялі ўдзел актывісты беларускай дыяспары, а таксама прадстаўнікі лідскага аддзелу „Саюза палякаў на Беларусі”.
***
Актывістка і сябра Лідскага аддзелу Саюза Палякаў у Беларусі Вольга Лісіца выказалася пра акцыю:
– Я тут сёння, каб падтрымаць польскую меншасць у Беларусі. Я самай з’яўляюся чальцом Саюза палякаў у Беларусі ў Лідзе. І вельмі перажываю за сваіх сяброў, якія сёння сядзяць у турмах. Андрэй Пачобут, Анжаліка Борыс – гэта вельмі прыстойныя людзі, іхняе месца не ў турме, іхняе месца сярод нас. Яны павінны быць на волі. Але Лукашэнка пасадзіў іх у турму. І гэта вельмі несправядліва. Я жадаю, каб яны хутчэй аказаліся на свабодзе сярод нас, а лукашэнкаўскі рэжым пахіснуўся і знік з нашай беларускай зямлі.
“З нашай Беларусі будзе канцлагер як у Паўночнай Карэі”. Беларускі актывіст польскага паходжання Сяргей Шчацінка выказаўся наконт ганенняў на Саюз палякаў:
– Польская меншасць зараз пераследуецца. Іх садзяць у турмы. Кагосьці выштурхоўваюць з Беларусі. У мяне бабуля полька, бацька мамы таксама паляк. Трэба неяк трымацца плячо да пляча і дапамагаць адзін аднаму. І змагацца з гэтым рэжымам. Таму што Лукашэнка на гэтым не супакоіцца. Сёння палякі, заўтра ўкраінцы, паслязаўтра яшчэ нехта. Гэта ўжо будзе як Паўночная Карэя, такі ж самы канцлагер, які можа быць з нашай Беларусі.
Акцыю суарганізаваў прадстаўнік Магілёўскага аддзела Саюза палякаў у Беларусі Антон Касцоў. У ёй прымалі ўдзел як прадстаўнікі польскай меншасці, так і салідарныя з палякамі беларусы.
Францішк Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя
Беларускае Радыё Рацыя