У Беластоку прайшла беларуская дыктоўка
У Міжнародны дзень роднай мовы ў беларускім хабе „Новая Зямля” прайшлі дзясятыя, асаблівыя заняткі „Мовы нанова” у Беластоку. Госці вечара напісалі Нацыянальную дыктоўку.
Тэкст зачытвала спявачка і журналістка Кацярына Ваданосава, якая і падзялілася пажаданнямі ў Дзень роднай мовы:
– Калі ў мяне пытаюцца, што мы можам зрабіць для беларускай мовы, то адказ для мяне відавочны, мы на ёй можам размаўляць, камунікаваць, гаварыць, у любой сітуацыі, з любымі людзьмі. Канешне калі гэта бяспечна, бо для некаторых людзей, якія знаходзяцца ў межах Беларусі, часам гэта можа быць небяспечна. Гэта мы ведаем на ўласным досведзе. Трэба гаварыць, не саромецца.
Для тых, хто не змог асабіста далучыцца да Нацыянальную дыктоўку, з хаба ўпершыню вялася анлайн-трансляцыя. Удзельнікі дыктоўкі напісалі тэкст Янкі Купалы „А ўсё ж такі мы жывём!..”, які датуецца 1914 годам, але не страціў актуальнасці і зараз.
Беларускае Радыё Рацыя