У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці



Пад консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці.

Беларуская дыяспара, беларусы Падляшша, а таксама жыхары Беластока сустрэліся каля брамы консульства. Удзельнікі акцыі выказалі сваю падтрымку беларускім пратэстоўцам, якія змагаюцца з дыктатурай Лукашэнкі:

На наступным тыдні ў Беласток таксама адбудзецца Марш салідарнасці з Беларуссю.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя