У Беластоку прайшла экскурсія „Beer&History”
Гістарычны клуб „Beer&History” правёў аглядную экскурсію па Беластоку для ўсіх жадаючых.

Кажа экскурсавод, папулярызатар гісторыі Алесь Кіркевіч:
– Вясёлыя моманты з жыцця горада, трагічныя моманты, пра разбурэнні, пра аднаўленне горада, ну і зразумела пахадзілі па плошчы, паглядзелі Палац Браніцкіх, пагаварылі пра Драматычны тэатр. Гэта экскурсія для беларусаў, каб яны зразумелі Беласток, як горад. Горад шмат у чым не чужы нам, ён звязаны з беларусамі і з падзеямі беларускай гісторыяй.
Аглядная экскурсія па Беластоку ад гістарычнага клубу „Beer&History” прайшла па маршруце ад касцёла св. Роха да Драматычнага тэатра. Агулам удзел у экскурсіі прыняло каля 30 чалавек.




Беларускае Радыё Рацыя
