У Беластоку прайшла чарговая экскурсія клубу Beer&History



Гістарычны клуб Beer&History на вакацыях правёў чарговую экскурсію па Беластоку. Гэтым разам па шматлікіх просьбах быў паўтораны маршрут па вуліцы Млыновай.

Кажа экскурсавод, папулярызатар гісторыі Алесь Кіркевіч:

Мы гэта падчас экскурсіі расказваем, што гэта адзін з трох будынкаў сінагог, які збярогся. З цікавым лёсам, бо яна гарэла і разбуралася, была тут гімнастычная зала і дом культуры, і здаецца нават кіно ў пасляваенны час. Яна адметная яшчэ тым, што ў 1950-60-х гадах, жа 1968 года здаецца, тут было польска-габрэйскае культурнае таварыства. Зразумела ўжо не рэлігійнае, а свецкае. Скончылася гэта, калі пачалася антысеміцкая кампанія ў сацыялістычнай Польшчы. Пазакрывалася і астатнія габрэі проста павыязджалі адсюль. Будынак праз лёс якога шмат у чым прасочваецца гісторыя габрэйскай грамады ў Беластоку.

Падчас экскурсіі ўдзельнікі даведаліся, у тым ліку, які раён горада быў самым крымінальным у 1930-х і колькі гістарычных могілак розных канфесій размешчана абапал вуліцы Млыновай.

Беларускае Радыё Рацыя