У Беластоку прайшла чарговая сустрэча „Беларусы малююць”
Сустрэча „Беларусы малююць” прайшла напярэдадні Новага Году ў беларускім хабе „Новая Зямля” у Беластоку.

Удзельнікі сустрэчы намалявалі карціну, грошы ад продажу якой, як і будучых карцін, пойдуць на падтрымку сямей палітвязняў. Кажа арганізатарка сустрэчы, мастачка Юлія Гаруновіч:
– Гэтыя карціны можна прадаць на аўкцыёне беларусам, якія жывуць у Беластоку, а выручаныя грошы перадаць на дапамогу палітвязням. Я б хацела падтрымаць выдавецтва Янушкевіча. Ёсць ідэя збірацца раз на тыдзень, маляваць карціны ў адзіным стылі, пасля арганізаваць выставу і прадаць.
Сустрэчы „Беларусы малююць” праходзяць у хабе „Новая Зямля” у Беластоку штотыдзень. Далучыцца можа кожны жадаючы. Усе намаляваныя карціны будуць прадстаўлены на выставе, пасля якой будзе праведзены дабрачынны аўкцыён.










Беларускае Радыё Рацыя
