У Беластоку прайшла экскурсія па беларускіх месцах
Экскурсію па месцах звязаных з беларускай гісторыяй і культурай правёў Аляксей Трубкін.
Пра свае ўлюбёныя месцы ў Беластоку распавялі ўдзельнікі экскурсіі:
– Рынак Касцюшкі вельмі прыгожы.
– Мае любімыя месцы ў Беластоку – гэта паркі.
– У „беларускім Беластоку” я адкрыў для сябе беларусаў.
– Напэўна будынак Беларускага камітэту, які дзейнічаў падчас нямецкай акупацыі.
Удзельнікі экскурсіі атрымалі ад арганізатараў мапы „Беларускія сляды ў Беластоку”, а таксама падарункі ад уладаў гораду – турыстычныя даведнікі па Беластоку ды шнуркі для ключоў.
Беларускае Радыё Рацыя
