У Беластоку прайшла “Грамадзянская нарада пра адукацыю”



“Грамадзянская нарада пра адукацыю” – мерапрыемства з такою назваю прайшло ў Беластоку. У ім узялі ўдзел настаўнікі і бацькі школьнікаў, а таксама ўсе зацікаўленыя жыхары горада.

Кожны прысутны меў мажлівасць выказаць свае думкі наконт актуальнай сітуацыі ў адукацыі, стану школы і прапанаваць сваё бачанне неабходных рэформаў. Усе прапановы грамадзян былі зафіксаваныя мадэратарамі. Разам з прапановамі грамадзян з усяе Польшчы яны створаць падмурак для новых рэформаў адукацыі. Кажа мадэратар нарады Аліна Ваўранюк:

Школа – гэта настаўнікі, бацькі, вучні. Гэтая сустрэча таксама сведчыць пра тое, што няма ў нас часу вось на такія сустрэчы, на тое, каб пагаварыць, каб можна было пасля ўрокаў сустрэцца з бацькамі, вучнямі і якраз рабіць такія кансультацыі. Выдатна, што змаглі сустрэцца людзі з розных асяроддзяў, пагаварыць пра тое, што для нас ёсць вельмі-вельмі важным.

Беласток стаў першым і пакуль адзіным горадам Падляшша, у якім адбылася нарада. Арганізатары мерапрыемства ў Беластоку спадзяюцца, што да Вялікадня праявяць сваю актыўнасць жыхары іншых мясцовасцей Падляшша. З пытаннямі і прапановамі па правядзенні нарады можна звяртацца на сайт www.naradaobywatelska.pl

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі