У Беластоку прайшла калядная сустрэча AB-BA



Калядная сустрэча для бацькоў і дзяцей. У пачатковай школе №4 у Беластоку прайшла вечарына, падчас якой дзеці, якія вывучаюць беларускую мову, паказалі свае здольнасці і святкавалі разам з бацькамі.

Дзеці спявалі і танцавалі, а сярод тых, хто іх падрыхтаваў – мастацкая кіраўніца танцавальнага калектыву “Падляшскі вянок” – Аксана Прус:

– Калядная вечарына – гэта адмысловая праграма, таму што яна звязана з зімовымі святамі. І мы, канешне, рыхтаваліся, падрыхтавалі зімовыя гульні, падрыхтавалі танцы, якія таксама звязаныя з Калядамі.

Сярод тых, хто падрыхтаваў калядную сустрэчу, таксама настаўнікі Аліна Ваўранюк, Ян Хоха і бацькі дзяцей. Галоўным арганізатарам выступіла аб’яднанне бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову AB-BA.

Вучаніца Міхаліна Косціна:

– Каляды – гэта час, калі ўся сям’я можа сабрацца, паспяваць, памаліцца, таксама можа парадавацца, і таксама наесціся.

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя