У Беластоку прайшла лекцыя пра вялікую княгіню літоўскую Алену Іванаўну



Асацыяцыя „Праваслаўнае брацтва імя святых Кірыла і Мяфодзія” у беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры правяла чарговую міждысцыплінарную сустрэчу для ўсіх жадаючых.  

Перад аўдыторыя выступіў прафесар Аляксандр Навумаў з лекцый пра праваслаўную каралеву Польшчы, вялікую княгіню літоўскую Алену Іванаўну. Кажа Аляксандр Навумаў:

-Алена, каралева, дапамагала стварыць Супрасльскі манастыр. Падарыла шмат кніг манастыру, шмат зрабіла для праваслаўя. Паказала, што нават  у такой сітуацыі, калі ўсе навокал цябе не любяць, а муж кахае, то тады можна бараніць і веру, і сябе. Ян адаслала маскоўскіх святароў і ўзяла нашых, мясцовых.

Вялікая княгіня літоўскуая Алена Іванаўна памерла ў 37 год. Паводле адной з версій, яна была атручана ключнікам па загадзе Мікалая Радзівіла. Алена была пахавана ў віленскім Прачысценскім саборы, аднак яе парэшткі да нашага часу не захаваліся.

Беларускае Радыё Рацыя