У Беластоку прайшла міжнародная канферэнцыя аспірантаў
Ці спрыяе Падляшшу геаграфічнае месцазнаходжанне ў эканамічным, сацыяльным ды культурным развіцці? Гэта пытанне на якое сярод іншых спрабавалі адказаць удзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі аспірантаў універсітэтаў, якая праходзіла ў Беластоку. У канферэнцыі прымалі ўдзел юрысты, сацёлагі, гісторыкі, а таксама хімікі і біёлагі:
Такія сустрэчы даюць магчымасць паказаць свае даследванні шырокай групе навукоўцаў, кажа Анастасія Сідарэнка з Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
– Яны даюць магчымасць маладым навукоўцам прадставіць вынікі сваіх даследванняў і таксама з’яўляюцца для іх трэніроўкай для далейшага жыцця. Таксама гэта дазваляе вызначыць тыя моманты, тыя праблемы, якія ёсць у іх доследах, знайсці нейкія новыя накірункі для сваіх будучых доследаў, таксама гэта магчымасць развіцця кааперацыі паміж Беларуссю і Польшчай, што таксама важна.
У канферэнцыі ўзяло ўдзел 50 навукоўцаў. Свае даследванні прадставілі навукоўцы з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя