У Беластоку прайшла прэм’ера спектакля «Ваўчок Маўчок»
У Беластоку прайшла прэм’ера спектакля для дзяцей „Vovčok Movčok”. Асновай для яго стала кніжка аўтарства Багдана Дудкі.
Гэта першая тэатральная прапанова на падляшскім дыялекце, накіраваная на дзяцей, – кажа заснавальніца тэатра „Чрэво”, Яанна Стэльмашук-Троц:
— Мы падумалі, што яшчэ не было такога спектаклю, каб дзеці маглі прыйсці. Не хапала менавіта чагосці такога для дзетак. І калі я прачытала «Ваўчка» Багдана Дудкі, калі яшчэ толькі ён выйшаў з друку, мне вельмі спадабалася і ведала, што з гэтага трэба зрабіць спектакль.
Тэкст сцэнарыя аўтарства Дагмары Віданаў на падляшскі дыялект пераклаў Ян Максімюк.
Спектакль паўстаў у рамках Тэатральнага фестывалю „Одэ”.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя