У Беластоку прайшла прэзентацыя найноўшай кнігі Анны Радзюкевіч
«Блізкі мне усход» – гэта нататкі са шматгадовых падарожжаў аўтаркі Анны Радзюкевіч на землі, якія знаходзіліся пад уплывам праваслаў’я. Кніга – спроба асэнсавання вартасці таго, што называецца Рускім светам. І спроба вярнуць слову «рускі» належную яму пашану. У Ксёнжніцы Падляшскай у Беластоку прайшла прэзентацыя найноўшай кнігі Анны Радзюкевіч:
— Калі прадстаўнікі польскай культуры, хаця б Рышард Капусцінскі, Анджэй Стасюк. Яны маюць асацыяцыю з ХІХ стагоддзя, калі фармаваліся народы, і ім здаецца, што толькі тады сфармаваўся нейкі рускі народ. Яны не хочуць глянуць, што былі і кнігі і граматыкі, і што мы, як рускія людзі, з’яўляемся спадкаемцамі вельмі багатай культуры, якая ў Сярэднявеччы была найбагацейшай у Еўропе.
Анна Радзюкевіч ў гэтым годзе адзначае 40 гадоў журналісцкай працы, з чаго большасць ( з пачатку 90-х гадоў) працавала ў часопісе «Праваслаўны агляд» (“Przegland Prawoslawny”). Яна аўтарка кніжак «Праваслаў’е у Польшчы», «На усход ад захаду» , «Гарадок над Супраслю» ,ці «Манастыр у Супраслі» і іншыя.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя