У Беластоку прайшла сустрэча з Кацярынай Леманджавай



Дзякуючы Кацярыне Леманджаве грамадства дазналася пра драматычныя ўмовы жыцця насельнікаў польскіх асяродкаў для іншаземцаў. Менавіта яна ў 2012 годзе мабілізавала іншых затрыманых да галадоўкі супраць парушэння правоў чалавека. У Беластоку прайшла сустрэча з грузінскай журналісткай Кацярынай Леманджавай:

– У якім свеце мы будзем жыць залежыць выключна ад нас. Тое, што мы зрабілі ў 2012 годзе, адбылося дзякуючы таму, што многія эмігранты і простыя людзі нас падтрымлівалі і нам дапамагалі. Гэта прыклад таго, што можна прымусіць урад змяніць законы. І калі мы будзем змагацца за свае правы, мы даб’ёмся магчымасці жыць у дэмакратычнай дзяржаве.

Грузінская журналістка правяла ў асяродку для іншаземцаў у Лешнаволі ў Польшчы два месяцы. Гэты драматычны перыяд свайго жыцця, які яна называе пеклам, журналістка апісала ў кніжцы “N 56: Запомні, мяне завуць Кацярына”. Увесь час працягваецца зборка сродкаў, каб перакласці кнігу на польскую мову.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота info-migrator.pl