У Беластоку прайшла сустрэча з намінаванымі на прэмію Казанэцкага
У Беластоку прайшла сустрэча з намінаванымі на прэмію імя Веслава Казанэцкага. Сёлета за ўзнагароду змагаецца пяць літаратараў. Як штогод творчасць усіх выбраных звязаная з Падляшскім ваяводствам. Двухмоўны польска-беларускі зборнік вершаў «Радаслоў» Міры Лукшы менавіта выразна чэрпае з лакальнага патэнцыялу, адзначыла Катажына Савіцка-Межынска:
— Як для мяне моцны бок гэтай паэзіі ў тым, што яна чэрпае і з беларускасці, і з польскасці і яднае два гэтыя элементы, пагружаючы дадаткова ўсё гэта ў блізкую Міры Лукшы традыцыю Вялікага Княства Літоўскага. І тое бачна ў гэтым томіку. Цэннае таксама тое, што ён двухмоўны, таму мы можам прыглядзецца да гэтых вершах у двух варыянтах. Міра сама перакладала, а гэта таксама гарантыя якасці. І добра, што з’явілася такая рэтраспектыва.
У мінулым годзе прэмію атрымала кніжка „Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы” Анэты Прымакі-Онішк.
Сёлета ўрачыстае ўручэнне ўзнагароды адбудзецца 27 раз.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя