У Беластоку прайшлі майстар-класы па пляценні святочных вянкоў
13 гадоў таму
У суботу, 9 снежня, у беластоцкіх „Сподках” прайшлі майстар-класы па пляценні святочных вянкоў і аздабленні пернікаў.
Удзельнікамі сталі дарослыя і дзеткі ад 6 да 13 гадоў. Да наведвальнікаў майстар-класа звярнулася дырэктарка Падляшскага Інстытута Культуры Вікторыя Внароўска:
– Пройдуць майстар-класы па пляценні святочных вянкоў, а таксама будуць аздабляцца пернікі. Жадаю крэатыўнасці і спакою на святы, гэта вельмі важна. Клей у рукі і можаце пачынаць. Сардэчна вітаю і жадаю ўсяго найлепшага на святы Божага Нараджэння.
Удзел у майстар-класе ўзялі каля ста чалавек — кожны з іх стварыў упрыгожанне ручной работы.
Беларускае Радыё Рацыя