У Беластоку прайшлі вучэнні на выпадак каронавіруса
Перад інфекцыйнымі шпіталямі ды Універсітэцкай клінічнай бальніцай выратавальнікі расставілі вялікія намёты, у якіх у выпадку патрэбы будзе праходзіць селекцыя пацыентаў. Такая мабільная паліклініка мае ацяпленне і неабходнае абсталяванне для працы медыкаў.
Як адзначыў падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі падчас прэс-канферэнцыі ў сераду, сітуацыя ў рэгіёне – стабільная. Тры чалавекі з падазрэннем на каронавірус находзяцца ў бальніцах, куды трапілі з прычыны інфекцыі верхніх дыхальных шляхоў, вынікі іх абследавання яшчэ невядомыя.
Агулам на Падляшшы падрыхтавалі 218 месцаў для пацыентаў з каронавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя