У Беластоку прайшлі заняткі школы Беларускай традыцыі
Саламяны павук – сімвал шчасця і дабрабыту. Яго вучыліся ствараць дзеткі падчас чарговых заняткаў школы Беларускай традыцыі, што прайшлі ў кавярні лялек у Беластоку. Майстар-класы вялі Наталля Герасімюк і Анна Нестэрук з Фонду “Яны гэта Мы”. Школу беларускай традыцыі для дзетак беларускай традыцыі ёсць фонд Беларусь 2020. “Нашай галоўнай мэтай ёсць перш за ўсё інтэграцыя і азнаямленне з народнай традыцыяй” – кажа старшыня фонду Марына Ляшчэўская.
„Пазнаёміць адзін з адным, а прынамсі зрабіць так, каб беларускія дзеці ведалі, што такое беларускія традыцыі, мелі з гэтым дачыненне. Каб яны спаткаліся з рознымі прыгожымі рэчамі, якія можна зрабіць сваімі рукамі”.
Чарговыя заняткі ў Нядзельнай школе беларускіх традыцый адбудуцца 14 лістапада.
Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя, Беласток.