У Беластоку прайшло міжнароднае святкаванне Раства і Новага году



20 снежня ў Беластоку прайшло інтэрнацыянальнае Раство з удзелам беларусаў, украінцаў, расейцаў, палякаў і грузінаў. Мерапрыемства было прысвечана традыцыям святкавання Раства і Новага году ў розных краінах. Арганізатарка імпрэзы Дар’я Шыдлоўская апавядае:

– Праходзіў міжкультурны святочны майстар-клас, і ён складаўся з некалькіх частак. Першай часткай быў святочны стол, складзены з некалькіх страваў удзельнікаў. Другая частка – тэатральнае прадстаўленне: гледачы распавядалі аб традыцыях правядзення раства і новага году. Беларуская традыцыя была прадстаўленая калядкамі на беларускай мове, песняй „ЦІхая ноч”. Таксама распавядалі пра традыцыі Раства ў Беларусі”.

Мерапрыемства арганізаваў фонд “Польза”. Мерапрыемства распачалося з аповеду на беларускай мове аб Растве, а таксама спевамі традыцыйных Калядкаў.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя