У Беластоку прайшоў адборачны тур Міжнароднага фестывалю песні Анны Герман
У Беластоку адбыўся рэгіянальны адборачны тур 4 Міжнароднага фестывалю песні Анны Герман. Ён быў арганізаваны Падляшскім аддзяленнем Таварыства супрацоўніцтва „Польшча-Усход” разам з шэрагам іншых культурніцкіх і адукацыйных арганізацый. У Беласток з’ехаліся прадстаўнікі чатырох польскіх ваяводстваў, а таксама некалькі спевакоў з Беларусі. Гала-канцэрт адбыўся ў ваяводскім асяродку анімацыі і культуры 19-га чэрвеня. Тры пераможцы трапілі на агульнапольскі конкурс. У лік пераможцаў трапіла і Магдалена Маліш з Бельска-Падляшскага.
— Я спявала песню «Балада пра неба і зямлю» і я думаю, што ў гэтай песні так многа сэнсу і добрай інфармацыі для кожнага чалавека. Каб чалавек падумаў пра сваё жыццё, пра тое, што гэтая зямля і гэтае жыццё — гэта не ўсе, што ёсць яшчэ нешта потым. Я заняла трэцяе месца і мяркую, што гэта вялікі гонар, бо першы раз прымала ўдзел у гэтым конкурсе, а людзі, якія спявалі, яны прафесійныя спевакі і спяваюць вельмі добра. Таму маё трэцяе месца — гэта вялікі гонар.
Многія з удзельнікаў конкурсу заўважылі, што падчас выступаў не было ніякіх праблем з акустыкай. Арганізатары спадзяюцца, што рэгіянальны адборачны тур на чарговы фестываль песень Анны Герман зноў пройдзе ў Беластоку, а ўдзельнікі змогуць яшчэ больш паглыбіцца ў творчасць славутай спявачкі і адкрыць шырокаму колу слухачоў малавядомыя творы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара