У Беластоку прайшоў агляд каляднай песні
Больш за трыццаць беларускіх гуртоў з Падляшша можна было пачуць на канцэрце “Гвязда і калядка”.
Гэты папулярны агляд каляднай песні прайшоў у Беластоку ўжо шаснаццаты раз. На сцэне былога гарнізоннага клуба выступалі беларускія калектывы з цэлага Падляшскага ваяводства.
– Вядома, гэтую традыцыю трэба захаваць і працягнуць, бо многае забываецца. Асабліва ў гарадах. Таму трэба ім паказаць, што гэта ёсць і павінна існаваць.
– Такія маленькія дзеткі – 4 і 5 годзікаў – спяваюць. І гэта мяне вельмі цешыць. Яны і словы калядак ведаюць, і мелодыю. Думаю, яны будуць працягваць гэта.
Агляд беларускіх калядак арганізуецца Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі