У Беластоку прайшоў агляд каляднай песні



Дваццаты раз беларускія калектывы з Падляшша сустрэліся на аглядзе „Зорка і калядка”. Гучалі песні традыцыйныя і сучасныя, звязаныя з Раством Хрыстовым.

На сцэне гарнізоннага клубу выступіла некалькі дзясяткаў асоб: дзеці, моладзь і дарослыя. Іх усіх аб’яднала гэтае мерапрыемства і супольнае калядаванне.

– Звычай калядаванне – у ім удзельнічаюць не толькі старейшыя, але і дзеці, моладзь. Калі гэты звычай быў больш жывы ў сваім натуральным выглядзе падчас свята Раства Хрыстова, тады ў асноўным дзеткі хадзілі па хатах і калядавалі. На нашай сцэне іх таксама не будзе бракаваць. Яны таксама выступяць са сваімі калядкамі, пачынаючы з самых маленькіх прадшкольнікаў.

На сцэне ўсяго прэзентавалася 22 калектывы.

Арганізатарам „Зоркі і калядкі” нязменна ад ХХ гадоў з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі