У Беластоку прайшоў фінал „Бітваў півавараў”
Вялікі фінал “Падляшскіх бітваў хатніх півавараў” прайшоў у Беластоку. Паўгода, штомесяц яны спаборнічалі ў гатаванні піва.
Сярод 20-ці півавараў, двое найлепшых падрыхтавалі на вялікі фінал піва гатунку Imperial IPA. Прысутныя падчас тайнага галасавання абралі пераможца, якім стаў Давід Бобрык:
– Большасць піва, якое было прадстаўлена, варылася мной упершыню. Вару піва адносна нядаўна, таму гэта было вельмі нечакана, што ўдалося зайсці так высока. Нават сам паўфінал – гэта было вельмі высокім дасягненнем, але я нават і не марыў, каб здабыць першае месца. Піва варылася з такой думкай, што калі адпаду ў паўфінале, то пакіну піва сабе, але ўсё ж з нейкай надзеяй на фінал.
Хатніх півавараў аб’ядноўвае суполка “Піваварскае Падляшша”. Яе ганаровым чальцом з’яўляецца Чэслаў Дзелак – лаўрэат шматлікіх прэстыжных конкурсаў хатняга піва.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя