У Беластоку прайшоў фінал „Майстэрні Падляшскіх песень”



У Беластоку адбыўся конкурс на найлепшае выкананне народных падляшскіх песень з сяла Маліннікі, Гарадзіска i Красна Весь – гэта фінал праекту „Майстэрня Падляшскіх песень”. Арганізатары аб’ядналі ідэю папулярнай тэлеперадачы “Шанец на поспех” і год Кольберга, даследчыка фальклёра. Тры галоўныя ўзнагароды для ўдзельнікаў песеннага конкурсу, шэсць адрозненняў, а пасля падтанцоўка і майстар-клас танцаў. Моладзь захоплена традыцыйнай музыкай і танцамі.

Кажа адна з арганізатараў праекту Анна Якоўская:

– Конкурс «Шанец па поспех» – гэта папулярызацыя традыцыйнай народнай музыкі. Дзякуючы яму маем надзею, што зможам дайсці да большай колькасці людзей, не толькі тых, якія ўдзельнічалі ў праекце, але і іншыя людзі могуць браць удзел у конкурсе, і што больш істотна – з дапамогай інтэрнэту, сучасных медыяў можам дайсці да вялікай колькасці людзей. Гэта форма больш шырокай папулярызацыі народнай музыкі.

Запісы песень, абраных для конкурсу, знаходзяцца на youtube пад назвай „Шанец на Оскар 2014” на канале Stowarzyszenia Dziedzictwo Podlasia. Паслухаць іх маглі і надалей могуць не толькі ўдзельнікі праекту, а таксама ўсе запрошаныя госці і кожны карыстальнік інтэрнэту. Менавіта гэта, на думку арганізатараў, галоўная вартасць праекту.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя