У Беластоку прайшоў „Кліматычны хэпенінг”



Беласток стаў месцам правядзення акцыі „Кліматычны хэпенінг”.

Яе ініцыятарам стала нефармальная група „Страйк для Зямлі – Беласток”. Да акцыі далучыліся гараджане, якія неабыякавыя да экалогіі:

– Мы павінны разумець, што гэта не вялізныя прадпрыемствы, не Кітай, Індыя ці Злучаныя Штаты вытвараюць дыяксід вуглерода, а мы – асобныя людзі, з гледзішча на свае пакупніцкія рашэнні. Зразумела, што калі няма попыту, то няма продажу. Калі мы былі ў стане цягам 100 гадоў давесці да дэградацыі зямлі, то мы таксама ў стане затрымаць гэту тэндэнцыю.

Кліматычны пратэст меў на мэце прыцягнуць увагу СМІ і палітыкаў, бо надзвычай важнымі сёння з’яўляюцца змены ў энергетычнай і экалагічнай палітыцы, кажа арганізатар акцыі Якуб Асееўскі:

– Найважнейшымі з’яўляюцца сістэмныя змены, варта спыніць выкарыстанне пластыку і адысці ад вугальнай энергетыкі. Гэта не такая вялікая праблема, бо аднаўляльныя крыніцы энергіі таксама ствараюць месцы працы, таксама спрыяюць развіццю эканомікі. Дзеянні кожнага чалавека важныя, але найважнейшымі з’яўляюцца палітычныя рашэнні.

Нефармальная група „Страйк для Зямлі – Беласток” запэўніла, што акцыі будуць працягвацца. Наступная адбудзецца ў пачатку жніўня на Рынку Касцюшкі побач з кафэ „Эсперанта”.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя