У Беластоку прайшоў конкурс беларускай песні
Пачатковая школа №4 у Беластоку ўжо чарговы раз зладзіла мерапрыемства, у якім кожны ахвотны мог выступіць са сваёй любімай песняй. Апрача гледачоў, выступы вучняў ацэньвала адмысловая камісія. Аднак, як адзначыла арганізатарка мерапрыемства Аліна Ваўранюк, конкурс – гэта перш за ўсё гульня.
– Найважнейшае, што хочуць. У нас праходзіў конкурс ангельскай песні. Яны самі прапанавалі, каб на беларускай мове. У такім выпадку мы зробім конкурс беларускай песні. Я фактычна націскала, каб усё ж рабіць. Бо калі тое знікне, што адзін год не зробім, то пасля не вернемся. І я думаю, што гэта доказ таго, што варта рабіць такія конкурсы.
Выступоўцы могуць разлічваць на падарункі, якія атрымаюць у час каляднай вечарыны.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара