У Беластоку прайшоў марш супраць лакдаўна
У нядзелю ў Беластоку адбыўся марш пратэсту “Ніколі больш лакдаўн”.
Чаму вучыць беларусаў польскія пратэсты і ці сапраўды варта пазбягаць лакдаўнаў разважаюць беларусы Беластока:
– Думаю, што меркаванне лекараў, што лакдаўн патрэбны, ратуе жыцці шматлікіх людзей, нават тых, хто супраць.
– Я праходзіў міма.
РР: І якія ў вас уражанні?
– Людзі настроены сур’ёзна, то бок яны з поўнай адказнасцю падыходзяць да таго, што яны робяць. То бок у галасах чутна злосць.
Удзельнікі маршу пратэсту “Ніколі больш лакдаўн” прайшлі пад польскімі сцягамі па вуліцах Беластока. Усяго удзельнічала каля 200 чалавек.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара, poranny.pl