У Беластоку прайшоў пікет супраць мігрантаў



Іслам – гэта праблема і небяспека. У гэтым спрабавалі пераканаць жыхароў Беластока ўдзельнікі пікету, які арганізавалі чальцы арганізацыі “Моладзь усяпольская”. Пікетоўцы выказвалі падтрымку Францыі ў сувязі з тэрактамі, аднак выступалі супраць уцекачоў і мігрантаў, якія масава трапляюць у Еўропу:

– Падляшша не хоча ісламу!

– Усе рукі, што ў крыві невінаватых людзей, – гэта рукі ЗША і Ізраіля. Чаму? Будзьце ўпэўнены, ЗША нічога не робіць без прычыны, ніколі не робіць таго, з чаго не будзе мець карысці.

– Польшча – вольная ад ісламу!

– Такія пратэсты адбываюцца па ўсёй краіне. Палякі пратэстуюць супраць мігрантаў. У Польшчы дзейнічае міграцыйнае права, чужаземцы могуць спрабаваць атрымаць прытулак. Але Еўразвяз сілай спрабуе навязаць нам пэўную колькасць мігрантаў. Пры гэтым гэтую лічбу ўвесь час павялічваюць. Зараз можам пачуць суму ў 12 тысяч! А што будзе пра год-два ці пяць гадоў?!

Пад гэты лозунг сабраныя на Рынку Касцюшкі ў Беластоку скакалі. На пікет прыйшло некалькі соцень маладых людзей, арганізатары акцыі таксама спалілі сцяг тэрарыстычнай групы “Ісламская дзяржава”.

564ccd230394e_p

564ccd02aa397_p

564cccfce5793_p

564cccead9c9d_p

564ccce5995ab_p

564cccdf970fd_p

564ccd939fe51_o,size,969x565,q,71,h,241f09

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота poranny.pl