У Беластоку прайшоў раённы адбор конкурсу „Беларуская песня”
Беларускія песні ў выкананні калектываў, школьных гурткоў, ды салістаў прагучалі сёння са сцэны Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У Беластоку прайшлі раённы адбор конкурсу «Беларуская песня» для школьнікаў. Усе выступы ацэньвала адмысловая камісія, у склад якой уваходзілі вядомыя падляшскія музыкі.
На думку вядучай дзіцячага гуртка Алы Каменскай, гэта адзін з найбольш любімых конкурсаў дзяцей.
— Дзеці вельмі цешацца, калі я спытала ў іх: ці будзем спяваць, яны вельмі ахвотна пагадзіліся, бо гэта, вядома, прыемнасць. А з іншага боку не трэба сядзець на лекцыях. Наогул дзеці вельмі ахвотныя і да спявання і да танцаў
Мэта конкурсу — інтэграцыя дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Мерапрыемства мае таксама садзейнічаць актыўнаму ўдзелу вучняў на беларускай мастацкай ніве.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток