У Беластоку прайшоў роварны прабег салідарнасці з беларускімі студэнтамі
16 траўня беларусы Беластока правялі роварны прабег салідарнасці са зняволенымі ў Беларусі студэнтамі.
Калона праехала на роварах з бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі зняволеных студэнтаў па вуліцах горада.
Маршрут роварнага прабегу прайшоў праз вышэйшыя ўстановы горада Беластока – універсітэт ды палітэхніку, а таксама праз Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.
– Неварагодныя змагары за дэмакратыю, зняволенныя студэнты, беларусы Беластока з Вамі! Мы падтрымліваем людзей якія выступаюць за перамены ў Беларусі. Разам пераможам! Жыве Беларусь!
Беларускае Радыё Рацыя
