У Беластоку прайшоў журналісцкі турнір па стральбе



Аляксей Трубкін з Беларускага Радыё Рацыя заняў другое месца ў XII спаборніцтвах па стральбе сярод журналістаў Беластока.

Спаборніцтвы праходзілі ў індывідуальным і камандным заліках. У камандным заліку першае месца заняла дружына беластоцкага тэлебачання TVP3, другое – Radia Białystok, на трэцюю прыступку подыума паднялася каманда Radia Eska Białystok. Каманда Беларускага Радыё Рацыя размясцілася на шостай пазіцыі (у апраўданне адзначым, што ўпершыню прымалі ўдзел у гэтых спартовых спаборніцтвах).

У індывідуальным заліку сярод мужчын наш калега Аляксей Трубкін узяў срэбны медаль, “настраляўшы” 94 ачкі. Яго апярэдзіў журналіст Radia Białystok – Мацей Крэйза, у яго – 98 ачкі.

Спаборніцтвы арганізаваў беластоцкі спартовы клуб па стральбе Kaliber, які дарэчы, як і штогод, запрашае жанчын на святкаванне на стрэльбішчы дня 8 Сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Лукаш Сцепанюк