У Беластоку праходзіць фестываль сербскай культуры «Vidovdan»
Сербскія спевы, выстава здымкаў, музычныя майстар-класы і даклады.
У Беластоку праходзіць сёмы фестываль сербскай культуры «Vidovdan». Мерапрыемства пачалося з выставы фатаграфіі, якая адкрылася пры праваслаўнай царкве святога Яна Багаслова на Бацечках. На выставе паказаныя здымкі святых месцаў, манастыроў і цэркваў Косава і Метохіі. Сёння ў Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца канцэрт дзіцячага калектыву з Косава «Плетэніца»,— кажа арганізатар фестывалю айцец Міхал Чыквін:
— У дзень Відаўдан будзе супольны канцэрт, на канцэрце будуць прадстаўляцца перш за ўсё сербы, але таксама і нашы дзеткі. Яны падрыхтавалі некалькі беларускіх і сербскіх песень разам.
Канцэрт сербскага калектыву адбудзецца ў 19 гадзін у сербскае свята Vidovdan. Уваход бясплатны.
«Vidovdan» — адно з самых важных рэлігійных святаў у Сербіі. 28 чэрвеня сербы адзначаюць дзень святога Віта. «Відовдан» мае таксама важнае гістарычнае значэнне. У гэты дзень у1389 годзе адбылася бітва на Касовым полі ў час якой туркі пабілі сербаў і на V стагоддзі зняволілі Балканы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя