У Беластоку праходзіць канферэнцыя прысвечаная Францыску Скарыну



Пра жыццё, творчасць і тое, як асветніцкая дзейнасць Францыска Скарыны паўплывае на славянскія народы, разважаюць у Беластоку. У Падляшскай бібліятэцы праходзіць канферэнцыя прымеркаваная да 500-годдзя беларускай Бібліі.

У канферэнцыі прымаюць удзел польскія і беларускія навукоўцы. 27 кастрычніка ўдзельнікі накіруюцца ў Гародню, дзе працягнуць навуковыя дыскусіі адносна дзейнасці Скарыны.

Паводле словаў старшыні камітэта канферэнцыі прафесара Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Святланы Мусіенкі, Францыск Скарына апярэджваў свае часы:

– Ён выканаў тую ж самую шляхетную ролю ў адносінах да ўсходне-славянскага арэалу трох народаў, што Дантэ выканаў у адносінах толькі да італьянскага народа. Амаль на пяцьдзясят гадоў раней ад Мішэля Мантэня стварыў жанр эсэ – філасофска навуковае, медычнае.

Канферэнцыя пад назвай „Franciszek Skaryna. Życie, twórczość, recepcja” працягнецца да нядзелі. У суботу лекцыі навукоўцаў можна будзе пачуць у гарадзенскім Новым замку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя