У Беластоку праходзіць Вялікі Казюкоўскі кірмаш



Вялікі Казюкоўскі кірмаш адкрыўся ў Беластоку ў межах 24-х Дзён Крэсаў (Памежжа), якія ладзіць мясцовае аддзяленне Таварыства сяброў Гародні і Вільні.

Пра значэнне мерапрыемства распавёў арганізатар кірмашу, прэзідэнт Фонду дапамогі дзецям з Гарадзеншчыны, Рафал Чэрняк:

Шмат людзей прыехала з Крэсаў, шмат людзей, што жыве ў Беластоку, мае свае карані на Гарадзеншчыне, на Віленшчыне ці Львоўшчыне, можна было б доўга пералічваць. Тое, што сёння гэта іншыя краіны, не мае для нас значэння, мы адчуваем гэта як сантымент. Сэнс арганізацыі такіх імпрэз у тым, каб паказаць гэтыя карані.

Кірмаш працягнецца ў нядзелю 19-га сакавіка. На пляцоўцы ля Драматычнага тэатра працуюць 140 гандлёвых аб’ектаў з велікоднымі кампазіцыямі, сувенірамі і пачастункамі.

Беларускае Радыё Рацыя