У Беластоку пратэстуюць супраць назвы кальца ў гонар “Выклятых жаўнераў”



Сябры Форума падляшскіх меншасцяў не пагаджаюцца з тым, каб у гонар жаўнераў польскага падполля, якія ў ваенны і пасляваеннаы перыяд пацыфікавалі беларускія вёскі, было названае кальцо.

З ініцыятывай ушанавання памяці выклятых жаўнераў выступілі сябры партыі Права і Справядлівасць.

unnamed (1)

“Гэтае пытанне закрануць на бліжэйшай сесіі ўправы гораду”, – кажа Славамір Назарук з Форума падляшскіх меншасцяў.

– На нашай тэрыторыі на Беласточчыне гэтыя паняцці “жолнежы выкленты” маюць значэнне негатыўнае. Частка з гэтых “жолнежаў”, як жолнеж Райс пад псеўданімам Буры маюць на сваіх руках кроў нявінных – кроў беларусаў праваслаўных. Таму мы не можам, каб такая назва была ў Беластоку. Мы на гэта не згаджаемся на «гэтых жолнежы праклятых».

Адным з выклятых жаўнераў з’яўляецца капітан Рамуальд Райс “Буры” камандзір трэцяй віленскай брыгады – адказны за забойства амаль васьмідзесяці падляскіх беларусаў у студзені і лютым 1946 году.

Справа назвы беластоцкага кальца ў гонар “Праклятых жаўнераў” будзе разгледжная ў панядзелак на сесіі ўправы горада.

Лукаш Леанюк, Беларуская Радыё Рацыя, Беласток