У Беластоку жанчыны выйшлі на плошчу, каб бараніць свае правы
“Маці варта быць па жаданні, а не па прымусу”, „Маё цела, маё права!”– з такімі лозунгамі выйшлі на гарадскую плошчу жыхары Беластока.
Агульнапольскі “Страйк жанчын” – гэта адказ на галасаванне ў парламенце ў справе лібералізацыі права на аборты. Праект быў адхілены ў сувязі з тым, што вялікая частка дэпутатаў ад апазіцыі (Nowoczesna і Platforma Obywatelska) прагаласавалі супраць гэтага праекта або адсутнічалі.
Удзельніцы страйку:
– Мяне знервавалі паводзіны апазіцыі. Яны не галасавалі, яны выйшлі!
– У горшым выпадку, каб засталося тое, што ёсць. А перадусім, каб быў вольны выбар.
Вулічныя пратэсты супраць забароны права на аборты праводзяцца ў Польшчы з 2016 года. Апошнім часам да далейшай працы ў Сейме быў накіраваны грамадзянскі праект, які цалкам забараняе права на аборты.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
