У Беластоку працягвае працу XVI Фестываль яўрэйскай культуры “Захор”
У Беластоку прайшоў другі дзень працы Фестывалю яўрэйскай культуры “Захор”, што перакладаецца як «Памятайце!».
У Галерэі Слендзінскіх, падчас лекцыі «Духоўнасць у юдаізме” Рэбецын Хая Рапапорт і рабін Іцхак Рапапорт з габрэйскай рэлігійнай абшчыны ў Варшаве адказалі на шматлікія пытанні і адзначылі гасціннасць Беластока:
-Было вельмі прыемна. Людзі вельмі зычлівыя.
-Беласток – гэта цудоўны горад. Вельмі адкрытыя, зычлівыя людзі. Вельмы ўсцешаныя тым, што атрымалі запрашэнне і змаглі тут быць.
Пасля прадстаўніца Ломжынскага навуковага таварыства Малгажата Франкевіч прадставіла Ломжынскія пінкасы з-пад Нёмана – цыкл кніг памяці пра яўрэяў Усходняй Польшчы.
Пра важнасць наладжвання супрацы і з беларускімі калегамі кажа Малгажата Франкевіч:
-Не маем, але напэўна будзем наладжваць кантакты, бо частка гарадоў з яўрэйскай супольнасцю зараз знаходзяцца на тэрыторыі сённяшняй Беларусі.
Адпаведна сёння, 20-га чэрвеня адбудзецца завяршэнне 16-га Фестывалю яўрэйскай культуры Захор – колер і гук. У Nie Teatr пройдзе Гала-канцэрт, дзе выступіць музычны гурт Uriel Herman з Ізраіля. Пачатак а 19-й.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя