У Беластоку працягваецца фестываль «Напрамак Усход»



У рамках фестывалю выступіў тэатральны калектыў з Літвы. «Чайку» паводле Чэхава паказаў Віленскі гарадскі тэатр Оскараса Коршунаваса.

Гэта не традыцыйнае прачытанне класічнага твора, што выклікае дыскусіі і розныя рэакцыі беластоцкіх гледачоў:

-Цудоўная ігра акцёраў.

-Перадусім убачыла маладосць, убачыла, што можна зрабіць сапраўды класіку у пэўным сэнсе сучаснай, якая мне вельмі адпавядае. А гэта азначае, што тэатр існуе для ўсіх.

-Так, вельмі здзіўляе, крыху шакуе.

Малады літоўскі рэжысёр Якубас Бразіс – вучань Оскараса Коршунаваса, які ў сваю чаргу вядомы, як  заснавальнік мадэрнісцкага тэатра. Ён ператварыў класічную п’есу «Чайка» Чэхава ў метафізічны сон. Адсюль і такая форма, тлумачыць рэжысёр:

-А што такое класічная форма, уласна ўжо не памятаю, калі бачу ў тэатры класічныя формы спектакляў. Гэта ўжо немагчыма, бо само разуменне класікі змянілася і трансфармавалася. І ўласна пра гэта спектакль. Як творчаму чалавекку, артысту, знайсці сябе, сваю душу. Як адкрыць для сябе Чэхава, класічныя творы. Мы задаем такія пытанні. Я нават не магу сказаць, што гэта форма зараз суперсучасная. У пэўным сэнсе, гэта новая класіка.

Фестываль працягваецца. Да канца гэтага тыдня сваю творчасць прэзентуюць беларускія акцёры ды таксама госці з Украіны. Сёння у праграме фестывалю «Напрамак Усход» – спектакль тэатральнай групы «Купалаўцы», яны пакажуць спектакль «Шэпт».

Беларускае Радыё Рацыя