У Беластоку працягваецца збор гуманітарнай дапамогі для бежанцаў
У Беластоку працягваецца збор гуманітарнай дапамогі для бежанцаў. Тысячы беластачан прыносяць розныя рэчы, адзежу, ежу.

Мы паразмаўлялі з беларускай, якая як валанцёрка дапамагае сартаваць і збіраць дапамогу:
– Мяне завуць Людміла, я з Беларусі. Я працую валанцёрам ужо трэці дзень, таму што лічу гэта неабходна нам рабіць. Наш незаконны прэзідэнт уступіў у вайну з Украінай за Расею. І мы з гэтым не згодныя. Таму што беларусы і ўкраінцы – гэта брацкія народы. І мы павінны ім дапамагаць.
РР: Колькі людзі прыносяць прадуктаў? Хто прыходзіць: беларусы, ці украінцы?
– Вельмі шмат прыносяць прадуктаў палякі. Прыходзяць сем’ямі, з малымі дзецьмі. Дзеці прыносяць свае цацкі і аддаюць для ўкраінскіх дзяцей.
Ужо з Беластока выехаў першы фургон з гуманітарнай дапамогай. Кожны ахвотны можа прынесці рэчы і ежу па адрасе: вуліца Святога Роха, 3.







Алесь Загорскі, Беларускае Радыё Рацыя
