У Беластоку прэзентавалі “Гісторыю беларусаў Падляшша”
У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прэзентавалі кніжку “Гісторыя беларусаў Падляшша”. На пытанні прысутных адказвалі рэдактары выдання гісторыкі Алег Латышонак і Славамір Іванюк.
Паводле прафесара Алега Латышонка, гэтая кніжка – энцыклапедыя ведаў пра гэтыя тэрыторыі і ролю беларусаў у гісторыі Падляшша.
– Сустрэча была цудоўная. І мы са Славамірам Іванюком не чакалі, што столькі будзе людзей, будзе такая дыскусія, столькі пытанняў. Гэта чалавека адбудоўвае і мацуе. Значыць, наша праца патрэбная.
У працы над кніжкай “Гісторыя беларусаў Падляшша” ўдзельнічалі таксама гісторыкі Лена Глагоўская, Пятро Хомік, Яўген Мірановіч, Збігнеў Місюк і Генадзь Семянчук.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.