У Беластоку прэзентавалі кнігу “Паміж памяццю і гісторыяй”
Першая прэзентацыя кнігі Анны Мароз „Паміж памяццю і гісторыяй – канфлікт памяці беларусаў і палякаў на прыкладзе асобы Рамуальда Райса”Бурага”” прайшла ў Беластоку ў кавярні тэатра лялек.
Кнігу выдадзеную Інстытутам Нацыянальнай Памяці ў Варшаве прэзентавалі беластачанам сябры партыі “Разам” у межах свайго праекта “Разам місія”:
– Некалькі асобаў у ІНП хацела выдаць гэтую файную кніжку і атрымалася. Выкарыстаем гэты шанец, будзем гэта рэкламаваць.
– Трэба гаварыць, памятаць пра тое, што казалі нам нашы бацькі, перадаваць гэта маладым людзям, каб яны таксама памяталі пра сваю ідэнтычнасць.
– Не чуў пра спадарыню Анну Мароз, таму мне здаецца, што гэта кніжка вельмі слаба рэкламаваная. Спадзяюся, што гэта зменіцца, бо я чуў шмат пазітыўных меркаванняў на гэтую тэму.
Кніга “Паміж памяццю і гісторыяй” – гэта сацыялагічнае даследаванне прысвечанае памяці палякаў і беларусаў пра дзейнасць камандзіра 5 Віленскай брыгады капітана Рамуальда Райса „Бурага”.
Анна Мароз робіць свае даследаванне на падставе артыкулаў і выказванняў у СМІ ды сацыяльных сетках.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя