У Беластоку прэзентавалі кнігу пра беларускую меншасць на Падляшшы



Прыблізіць і акрэсліць адметнасць беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы – такая мэта даследаванняў, вынікі якіх змешчаны ў кнізе “Іншыя. Беларуская нацыянальныя меншасць на Падляшшы. Паліталагічная перспектыва”.

Выданне – вынік звыш двухгадавых даследаванняў групы сацыёлагаў і палітолагаў з універсітэту імя Яна Каханоўскага ў Кельцах, – кажа Рафал Дудала, рэдактар і суаўтар кніжкі, які даследаваў рэлігію і мову як фактары кшталтавання самасвядомасці беларусаў Падляшша.

Калі мы гаворым пра беларускую меншасць у нашым асяроддзі, то для гэтага асяроддзя мы робімся іншымі. Гэтая іншасць можа генераваць, можа стымуляваць, можа матываваць, але таксама можа ствараць мур, адштурхоўваць, не выклікаць творчага жадання у пазнанні.

Кніжка “Іншыя. Беларуская нацыянальныя меншасць на Падляшшы” выдадзена Інстытутам міжнародных адносін і дзяржаўных палітык універсітэту імя Яна Каханоўскага ў Кельцах. Кніга – вынік сацыялагічных даследаванняў і апытанняў, праведзеных сярод беларусаў Падляшша.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя